Што некалі было схавана пад снежным покрывам

Што калісьці хавалася пад снежным покрывам

25 сакавіка 2022

Надыходзіць час прыбраць усё тое, што калісьці хавалася пад снежным покрывам. Многія людзі лічаць, што выпальванне сухой травы – самы просты і хуткі спосаб, але ў той жа час – гэта галаўны боль і вялікая бяда для ратавальнікаў.

З мэтай спыніць людскую бяспечнасць ратавальнікі штодня сустракаюцца з рознымі слаямі насельніцтва раёна.

Работнікі МНС распавядалі, як хутка распаўсюджваюцца травяныя палы, асабліва ў ветраное надвор'е. Як выпальванне сухой расліннасці становіцца прычынай узгарання жылых дамоў і гібелі людзей, і якая прадугледжана адказнасць за выпальванне сухой расліннасці на корані.

Ратавальнікі падрабязна патлумачылі, што спальваць смецце на сваіх участках дапускаецца на бяспечнай адлегласці ад будынкаў, у неветранае надвор'е, пад пастаянным кантролем і пры наяўнасці пры сабе першасных сродкаў пажаратушэння.

Ратавальнікі заклікаюць грамадзян рэгіёна не дапускаць выпальвання сухой расліннасці на корані, тым самым прадухіліць магчымасць узнікнення пажару і гібелі людзей.