Што пасееш, тое і пажнеш

28 мая 2025

Штогод вясной усімі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі асаблівая ўвага надаецца якасці правядзення пасяўной кампаніі, якая з'яўляецца найважнейшым мерапрыемствам у дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый. Ад эфектыўнасці і якасці яе правядзення залежыць харчовая бяспека краіны.

У сувязі з гэтым пракуратурай раёна сумесна з Глыбоцкім міжраённым аддзелам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы праведзены наглядныя мерапрыемствы па пытаннях выканання арганізацыямі АПК Глыбоцкага раёна заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, ахове працы падчас правядзення пасяўных работ 2025 года.

Мэтай дадзеных мерапрыемстваў з'яўляецца ацэнка дастатковасці мер, якія прымаюцца ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глыбоцкага райвыканкама, сельгаспрадпрыемствамі па забеспячэнні своечасовай падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі і яе якаснага правядзення.

Праведзеныя рэйды паказалі, што кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў раёна прымаюцца пэўныя арганізацыйна-практычныя меры, накіраваныя на эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў, правядзенне пасяўной кампаніі ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.

Разам з тым, маюць месца факты неналежнага забеспячэння наймальнікамі здаровых і бяспечных умоў працы, а таксама адсутнасць належнага кантролю за станам працоўнай і выканаўчай дысцыпліны.

З мэтай устаранення выяўленых парушэнняў заканадаўства пракуратурай Глыбоцкага раёна ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні ўнесена адпаведнае прадстаўленне.

Старшы памочнік пракурора

Глыбоцкага раёна  А.В.Янкіна

23.05.2025

УЗГАДНЕНА:

Пракурор Глыбоцкага раёна