Cтарт Национального конкурса «Предприниматель года»

Старт Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»

20 сакавіка 2025

Да ўвагі юрыдычных асоб – суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, індывідуальных прадпрымальнікаў Глыбоцкага раёна!

З 1 красавіка 2025 года аб'яўляецца старт Нацыянальна конкурсу «Прадпрымальнік года».

Конкурс праводзіцца штогод па выніках дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за год, папярэдні годзе правядзення конкурсу па наступных намінацыях:

- «Паспяховы старт»;

- «Стабільны поспех»;

- «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;

- «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;

- «Эфектыўны індывідуальны бізнес» (у гэтай намінацыі ўдзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/

Суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, прадастаўляюць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) па ўстаноўленай форме ў тэрмін да 1 чэрвеня 2025 года.