Дан старт марафону «Глубоччина: 85 лет истории и достижений», посвященному 85-летию Глубокского района

Дадзен старт марафону «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў», прысвечанаму 85-годдзю Глыбоцкага раёна

Удзельнікі марафону пабываюць у кожным з 13 сельсаветаў Глыбоччыны, дзе сустрэнуцца з людзьмі, якія ўнеслі свой уклад у развіццё і станаўленне раёна і з тымі, у каго гэта яшчэ наперадзе.

Плісскі сельсавет першым прыняў удзельнікаў марафону. Сустрэча ў фармаце дыялогу прайшла ў Плісскай школе. Яна была пазітыўнай і адкрытай. У дыскусіі прымалі ўдзел і равеснікі раёна, і моладзь. Стаpэйшае пакаленне падзялілася ўспамінамі аб гісторыі станаўлення раёна, і кожны змог даведацца для сябе нешта карыснае і новае.

– Упэўнена, марафон сапраўды здольны аб'яднаць пакаленні. Удзельнічаючы ў ім, мы ўсе адчуваем пачуццё патрыятызму, цэнім яшчэ больш нашу малую радзіму, – сказала Таццяна Тарасевіч, намеснік старшыні райвыканкама.

Работнікі культуры Глыбоччыны ініцыявалі выраб у падарунак раёну тэматычнага пано ў тэхніцы лоскутнага шыцця «Любімы куток майго раёна», прысвечанага 85-годдзю Глыбоцкага раёна.

Падрыхтоўкай і вырабам мастацкага элемента ад кожнага сельсавета заняліся творчыя і адказныя жыхары. Кожны сельсавет прадставіць візітную картку сваёй тэрыторыі.

Васіль Плісска, старшыня Плісскага сельскага Савета дэпутатаў, перадаў элемент пано з выявай Касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Ласкавай у Задарожжы, выраблены плісскімі рукадзельніцамі, Веpы Целіцы, старшыні раённага Савета дэпутатаў.

– Сапраўды, марафон нас аб'ядноўвае і дазваляе незалежна ад нашага ўзросту і працы быць разам, атрымліваць пазітыў ад зносін, – сказала Вера Целіца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.