Делегация Глубокского района посетила концерт-реквием «Каждый третий».

Дэлегацыя Глыбоцкага раёна наведала канцэрт-рэквіем «Кожны трэці».

Канцэрт-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай вайны, убачаць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Праект праходзіць з 6 па 12 красавіка ў Палацы Рэспублікі.

На сцэне гучаць як шырока вядомыя музычныя творы савецкага перыяду, так і новыя творы сучасных беларускіх аўтараў.

Дапоўнілі канцэрт-рэквіем прадстаўленыя ў фае Палаца Рэспублікі тэматычныя выставачныя праекты.

У фае Палаца Рэспублікі прадстаўлены шэраг тэматычных выставачных праектаў, прысвечаных лёсам людзей, дзядоў і прадзедаў, бабуль і прабабуль – фотавыстава «Лёсы, складзеныя ў трохкутнік», выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах», выстава «Генацыд: дакументы і сведкі сведчаць», выстава «Хлеб – нябачная сіла Перамогі», праект ажыўлення карцін «За дзень наступны ўсёй зямлі».

Дэлегацыя Глыбоцкага раёна азнаёмілася з выставачнай экспазіцыяй.

– Гэта не проста выстава – гэта сапраўдны музей памяці. Кожны выставачны праект, кожная вітрына напоўнены асаблівым сэнсам. Асабліва кранула фотавыстава «Лёсы, складзеныя ў трохкутнік» і выстава «Хлеб – нябачная сіла Перамогі!».

Лічу, што гэтая выстава з'яўляецца важным інструментам захавання гістарычнай памяці, эфектыўным спосабам перадачы ведаў пра вайну маладому пакаленню і магутным сродкам патрыятычнага выхавання. Як кіраўнік дэлегацыі Глыбоцкага раёна, хачу адзначыць высокі ўзровень арганізацыі, прадуманасць экспазіцыі і асаблівую атмасферу, якая стварае эмацыйнае пагружэнне ў падзеі ваенных гадоў, – сказала Вера Целіца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.

– Як прадстаўнік маладога пакалення, я ўдзячная за магчымасць наведаць тэматычныя выставачныя праекты, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Здесь каждый экспонат – это урок мужества и стойкости. Здесь каждая вещь – это чья-то судьба, чья-то боль и героизм. Особенно ценно, что выставка оснащена современным оборудованием, которое привлекает внимание молодых людей, – отметила Яна Рамановская, первый секретарь Глубокского районного комитета ОО БРСМ.

– Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», які прайшоў у Палацы Рэспублікі – гэта сапраўдны ўрок гісторыі, расказаны мовай мастацтва.

Такія праекты дапамагаюць нам заставацца людзьмі, памятаць пра важнае і перадаваць гэту памяць наступным пакаленням, – сказала Алена Мядзялец, дырэктар Глубокскага гісторыка-этнаграфічнага музея, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды».

Дэлегацыя Глубокскага раёна дзеліцца ўражаннямі аб канцэрце-рэквіеме «Кожны трэці».

– Канцэрт прысвечаны памяці мільёнаў людзей, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва запомніліся моманты, калі на сцэне гучалі знаёмыя ўсім песні ваенных гадоў. У зале не было абыякавых асоб – усе прысутныя адчувалі тую асаблівую атмасферу еднасці і памяці аб подзвігу нашых продкаў, – пракаменціравала Няля Баравік, супрацоўнік Глубокскага дзяржаўнага архіва.

– Такія мерапрыемствы неверагодна важныя для нас, якія жывуць у мірны час. Яны дапамагаюць не забываць аб цане, якую давялося заплаціць за нашу свабоду, аб мужнасці і стойкасці нашых продкаў. Гэта не проста канцэрт, гэта драматычная пастаноўка, напоўненая патрыятызмам і гістарычнай памяццю, – сказала Ірына Дорменева, другі сакратар Глубокскага раённага камітэта ОО БРСМ.