Дзень бяспекі. Увага ўсім

«Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

3 сакавіка 2020

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» у рэспубліцы з 2 па 27 сакавіка праходзіць акцыя «Дзень бяспекі Увага ўсім!»

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» у рэспубліцы з 2 па 27 сакавіка праходзіць акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.

Грамадзянская абарона – састаўная частка абаронных мерапрыемстваў дзяржавы па падрыхтоўцы да абароны і па абароне насельніцтва, матэрыяльных, гісторыка-культурных каштоўнасцей на яе тэрыторыі ад небяспек, якія ўзнікаюць пры вядзенні ваенных дзеянняў.

Ва ўсіх агульнаадукацыйных установах Глыбоцкага раёна пройдуць тэматычныя «ўрокі бяспекі». Дзецям раскажуць, якія існуюць надзвычайныя сітуацыі, растлумачыўшы, як сябе паводзіць у выпадку іх узнікнення. Таксама будуць праведзены лекцыі з праглядам відэафільмаў, практычнай адпрацоўкай эвакуацыі навучэнцаў пад кіраўніцтвам працуючага персаналу з будынкаў пры пагрозе або ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.