Дзень бяспекі. Увага ўсім!
28 лютага 2022
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» з 1 па 18 сакавіка ратавальнікі правядуць рэспубліканскую акцыю «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваную да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.

У жыцці можна сутыкнуцца з рознымі непрадбачанымі сітуацыямі і трэба ведаць, як паводзіць сябе і што рабіць, якія меры прыняць для абароны свайго жыцця і здароўя, для забеспячэння бяспекі навакольных людзей.
Першы этап акцыі працягнецца да 11 сакавіка. Ва ўсіх агульнаадукацыйных установах раёна пройдуць тэматычныя «урокі бяспекі». Дзецям раскажуць, якія існуюць надзвычайныя сітуацыі, растлумачыўшы, як сябе паводзіць у выпадку іх узнікнення. Таксама будуць праведзены лекцыі з праглядам відэафільмаў, практычнай адпрацоўкай эвакуацыі навучэнцаў пад кіраўніцтвам працуючага персаналу з будынкаў пры пагрозе або ўзнікненні НС.
Месцам другога этапу вызначаны інтэрнаты і адкрытыя пляцоўкі сельскіх саветаў. Работнікі МНС правядуць інтэрактыўныя прафілактычныя гутаркі аб бяспецы, пагавораць аб прычынах пажараў, а таксама раскажуць, што, пачуўшы сігнал «Увага ўсім!», варта неадкладна ўключыць тэлевізар і слухаць паведамленне, у якім будзе перададзена інфармацыя аб характары пагрозы і канкрэтныя рэкамендацыі па абароне і дзеяннях насельніцтва.