Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анатолий Сивко поздравил глубочан с праздником

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко павіншаваў глыбачан са святам

30 красавіка 2025

Паважаныя землякі! Віншую вас са святам 1 Мая – Днём вясны і працы!


Гэты дзень увайшоў у нашу гісторыю сімвалам міру і салідарнасці, быў і застаецца днём дабра і справядлівасці, павагі да чалавека працы. Для ветэранаў 1 Мая – успаміны пра маладосць, пра працоўныя дасягненні, для моладзі – выбар шляху, новых ідэй і смелых рашэнняў. Гэта свята вясновага абнаўлення, цяпла, жаданняў у поўнай меры рэалізаваць свае магчымасці, імкнення зрабіць жыццё лепш. Сёння ўсе мы асабліва ўсведамляем, як важна не разбураць і раз'ядноўваць, а разам працаваць, ствараць, тварыць.

Ад усёй душы жадаю ўсім у гэты светлы дзень вясновага настрою, добрага здароўя, дабрабыту! Няхай вас сагравае любоў блізкіх, а праца прыносіць вам радасць і ацэньваецца па вартасці.

З павагай

Анатоль Сіўко,

ваш дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкім выбарчай акрузе № 22