Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко павіншаваў жыхароў раёна з Новым 2025 годам і светлым Раством Хрыстовым
31 снежня 2024
Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!
Шчыра віншую вас з Новым 2025 годам і светлым Раством Хрыстовым!
Кожнаму з вас год, які сыходзіць, запомніўся чымсьці асаблівым. У ім былі як радасці і перамогі, так і цяжкасці, якія далі бясцэнны вопыт і зрабілі вас мацнейшымі і мудрэйшымі. Вы працягвалі рэалізацыю сацыяльных праграм, стваралі новыя працоўныя месцы, будавалі дамы, рамантавалі дарогі, займаліся добраўпарадкаваннем і рабілі ўсё, каб наш раён станавіўся прыгажэйшым, багацейшым, цікавейшым для турыстаў. Прыміце падзяку за вашу добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вернасць традыцыям і роднай зямлі.
Дарагія землякі, няхай наступны год адкрые перад вамі новыя магчымасці, а ваша адказнасць і працавітасць дапамогуць ажыццявіць усе планы, зрабіць жыццё яшчэ больш яркім і цікавым.
Новы год і Раство – самыя цёплыя і светлыя сямейныя святы. Няхай цеплыня, любоў, клопат жывуць у вашых сем'ях, вашых дамах, няхай будзе ў іх дастатак і дабрабыт, няхай будзе мірным неба над намі. Жадаю вам у Новым годзе здароўя і шчасця!
З павагай Анатоль СІЎКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкім выбарчай акрузе № 22