Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь поздравил земляков с Днем Конституции

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь павіншаваў землякоў з Днём Канстытуцыі

13 сакавіка 2026


Дарагія землякі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята нясе ў сабе здаровы аб'яднальны пачатак, дазваляючы кожнаму з нас адчуць сваю прыналежнасць да лёсу Радзімы і адказнасць за яе будучыню. Многія сучасныя дасягненні нашай краіны сталі магчымымі менавіта дзякуючы Асноўнаму закону, які замацаваў фундаментальныя прынцыпы грамадскага і дзяржаўнага ладу, у якім увасобіліся ідэі і жаданні народа.
Мы ўмацавалі агульнанацыянальныя традыцыі дзяржаўнасці і дакладна вызначылі прыярытэты нашага развіцця. Новыя механізмы абароны спрадвечных каштоўнасцей, нацыянальнай памяці і традыцыйнага ладу жыцця – надзейная платформа для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на дзесяцігоддзі наперад.
У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнага цяпла, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.

Анатоль Сіўко,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.