Депутаты ведут активную работу среди трудовых коллективов накануне выборов

Дэпутаты вядуць актыўную працу сярод працоўных калектываў напярэдадні выбараў

21 студзеня 2025

У межах электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, якая набірае абароты з пачаткам датэрміновага галасавання, дэпутаты актыўна праводзяць сустрэчы з працаўнікамі розных прадпрыемстваў і арганізацый.

Сёння, 21 студзеня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко і старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца наведалі прыватную будаўнічую арганізацыю «Аўта», Глыбоцкае ЖКГ і Аўтатранспартнае прадпрыемства №16. На парадку дня – абмеркаванне маючых адбыцца выбараў кіраўніка дзяржавы, іх важнасці для будучыні краіны, а таксама адказы на актуальныя пытанні грамадзян.

– Сёння мы знаходзімся на парозе найважнейшай падзеі ў жыцці нашай краіны – выбараў Прэзідэнта, – адзначыў Анатоль Сіўко. – Кожны грамадзянін павінен усведамляць сваю адказнасць перад будучыняй Беларусі. Голас кожнага мае значэнне, бо менавіта праз выбары мы вырашаем, якім будзе наш заўтрашні дзень. Выбары Прэзідэнта Беларусі – гэта не проста фармальнасць, а важны этап у развіцці грамадзянскай супольнасці. Кожны голас можа стаць вырашальным у вызначэнні далейшага шляху развіцця краіны.

Вера Целіца падкрэсліла важнасць актыўнага ўдзелу насельніцтва ў выбарах:

– Грамадзяне павінны разумець, што толькі праз удзел у дэмакратычных працэсах яны могуць рэальна паўплываць на будучыню сваёй краіны. Ад таго, хто стане Прэзідэнтам, залежыць лёс нашага грамадства, яго развіццё і росквіт.

Сустрэчы праходзілі ў атмасферы адкрытага дыялогу. Працаўнікі задавалі пытанні, якія іх цікавілі, датычныя зямельных адносін, заканадаўчых нормаў, якія рэгулююць будаўнічую галіну, і нават працэнтных ставак па крэдытах пры набыцці аўтамабіляў. Адно з пытанняў датычылася нядаўна завершанай працы па забеспячэнні гарачым водазабеспячэннем жылых дамоў у гарадскім пасёлку Падсвілле, якую актыўна абмяркоўвалі дэпутаты.

– Хачу выказаць падзяку ўсім, хто ўдзельнічаў у вырашэнні гэтага пытання, – сказаў адзін з прысутных. – Цяпер у нас ёсць гарачая вада круглы год, што значна палепшыла якасць жыцця.

Анатоль Сіўко запэўніў прысутных, што праца над паляпшэннем умоў пражывання грамадзян працягваецца:
– Мы робім усё магчымае, каб кожны чалавек адчуваў сябе камфортна ў сваім доме. Пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, забеспячэнне камунальных паслуг застаюцца прыярытэтнымі напрамкамі працы дэпутатаў.

Варта адзначыць, што такія сустрэчы дазваляюць не толькі інфармаваць насельніцтва аб значнасці маючага адбыцца галасавання, але і даюць магчымасць грамадзянам наўпрост задаць хвалюючыя іх пытанні прадстаўнікам улады. Гэта яшчэ раз пацвярджае імкненне дэпутатаў да адкрытага дыялогу і канструктыўнай працы на карысць сваіх выбаршчыкаў.