Дыялог аб бяспецы
Начальнiк Глыбокскага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях Аляксей Кiсель сустрэўся са спецыялiстамi машыннага двара сельскагаспадарчага ўнiтарнага прадпрыемства «Мiрацкiя». Работник МНС расказаў аб найбольш распаўсюджаных прычынах пажараў i iншых надзвычайных сiтуацый.
Асаблiвую ўвагу ўдзяляецца чалавечаму фактару, таму што менавiта ён часцей за ўсё станавiцца адпраўным пунктам здарэнняў. Аляксей Кiсель прывёў рэальныя прыклады, тлумачачы, як невялiкая памылка можа прывесцi да сур'ёзных наступстваў, i што кожны чалавек можа зрабiць, каб гэтага пазбегнуць.
Падчас выступлення прадстаўнiк выратавальнага ведамства спынiўся на правiлах пажарнай бяспекi, расказаў алгарытмы дзеянняў пры выяўленнi узгарання, парадак эвакуацыi i выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння, правiлы паводзiн пры задымленнi, а таксама даў рэкамендацыi па бяспечным выкарыстаннi электраабаравання. Начальнiк Глыбокскага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях не проста пералічыў правілы, а растлумачыў, чаму гэтыя правілы важныя, і як іх выкананне дапамагае захаваць жыццё і маёмасць.
«Важна, каб усе правілы бяспекі былі не проста звод у законе, а сталі часткай нашага побыту, паўсядзённасці», звярнуўся да прысутных Аляксей Кісель.
Начальнiк Глыбокскага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях асобна пагаварыў аб рызыках знаходжання на лёдзе ў перыяд яго разбурэння, а таксама аб тым, што за выпальванне сухой расліннасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Гэтыя тэмы не проста фармальнасць, а рэальныя пагрозы, якія кожны з нас можа прадухіліць уважлівасцю і дысцыплінай.
Работник МНС падкрэсліў, што бяспека – супольная праца.