Для школьников Глубоччины прозвучал последний звонок

Для школьнікаў Глыбоччыны прагучаў апошні званок

Радоснага і шчаслівага моманту, які сімвалізуе заканчэнне навучальнага года і пачатак летніх канікул, з нецярпеннем чакалі ўсе школьнікі Глыбоччыны.

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя святу апошняга званка, прайшлі ва ўсіх установах адукацыі нашага раёна сёння.

Па даўняй традыцыі ўдзел ва ўрачыстых лінейках прымалі прадстаўнікі Глыбоцкага райвыканкама, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, шэфы ўстаноў адукацыі.

Усе шчыра віншавалі педагогаў, вучняў і іх бацькоў з заканчэннем навучальнага года, а выпускнікам шчыра жадалі паспяхова здаць цэнтралізаваны экзамен, тэсціраванне і зрабіць правільны выбар далейшага жыццёвага шляху.