Доўгатэрміновая стратэгія і рост укладу ў эканоміку. Снопкоў аб задачах у сферы турызму
19 студзеня 2026
Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў прадставіў калектыву дзяржаўнай установы "Нацыянальнае агенцтва па турызме" новага кіраўніка - Кірыла Машарскага, а таксама актуалізаваў задачы па развіцці сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мікалай Снапкоў адзначыў значны патэнцыял індустрыі гасціннасці і нацэленасць кіраўніка на дасягненне канкрэтнага выніку. Урад са свайго боку будзе аказваць калектыву падтрымку. Важна, каб у структуры працавалі прафесіяналы, якія разумеюць, пра што ідзе гаворка, ведаюць, як рэалізаваць турыстычны патэнцыял краіны. "Турызм уключае ў сябе 55 відаў эканамічнай дзейнасці. Без міжгаліновых балансаў, без узаемасувязі развіццё будзе складаным, - адзначыў Мікалай Снапкоў. - Праведзена вялікая праца па выбудоўванні новай архітэктуры. Мы скасавалі Дэпартамент па турызме, паднялі статус агенцтва - агенцтва падпарадкоўваецца непасрэдна ўраду. Выбудавалі вертыкаль, пефарматавалі ТІЦы (турыстычныя інфармацыйныя цэнтры. - Заўвага БЕЛТА), вызначылі ў аблвыканкамах і райвыканкамах адказных і канкрэтных выканаўцаў".
Па словах першага намесніка прэм'ер-міністра, цяпер трэба будзе даналадка сістэмы. "Ваша задача - вызначыць даўгатэрміновую філасофію і ідэалогію развіцця турыстычнай галіны, тое, за чым у Беларусь будуць ездзіць у доўгую, што мы можам прапанаваць свету, у чым наша адметнасць", - сказаў Мікалай Снапкоў.