Дастукацца да кожнага
6 красавіка 2022
Выратавальнікі Глыбоцкага раённага аддзела па НС сумесна з работнікамі ўнутраных спраў у рамках плана правядзення дзекадніка па павышэнні ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці грамадзян у складзе некалькіх груп адправіліся па розных сельскіх саветах раёна.

Мэтай рэйду было папярэджанне здзяйснення правапарушэнняў асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама выяўленне прычын і ўмоў, якія ўплываюць на бяспеку жыццядзейнасці грамадзян.
Адрасы вызначаны, маршруты складзены. Вырашана наведаць самыя розныя домаўладанні, але ў першую чаргу ўдзельнікаў камісіі цікавілі грамадзяне, якія злоўжываюць, і сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
З жыхарамі выратавальнікі праводзілі інструктажы, распавядалі аб асноўных прычынах узнікнення пажараў і іх наступствах, паўтарылі патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі ў жылым фондзе. Сем'ям, якія мелі патрэбу, былі ўстаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Мэта такіх мерапрыемстваў — дастукацца да кожнага, пераканаць, што галоўнай прычынай пажараў з'яўляецца чалавечая неасцярожнасць, і толькі ад таго, як чалавек будзе ставіцца да пытанняў бяспекі, залежыць не толькі яго жыццё, але і родных.
МНС папярэджвае: за выпальванне сухой расліннасці на корані прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.