Дзьве акцыі ад ратавальнікаў у летні пэрыяд

Дзве акцыі ад ратавальнікаў у летні перыяд

8 чэрвеня 2021

Наступілі летнія канікулы – доўгачаканая пара для ўсіх дзяцей, а для ўсіх дарослых – гэта адказны перыяд. Усе дзеці павінны быць пад наглядам: хтосьці адправіцца ў дзіцячы лагер, а хтосьці паедзе да бабуль і дзядуляў.

Наступілі летнія канікулы – доўгачаканая пара для ўсіх дзяцей, а для ўсіх дарослых – гэта адказны перыяд. Усе дзеці павінны быць пад наглядам: хтосьці адправіцца ў дзіцячы лагер, а хтосьці паедзе да бабуль і дзядуляў. Лета – гэта насычаная пара і для вяскоўцаў. Тут асаблівую важнасць набываюць клопат і ўвага да пажылых людзей. Менавіта таму летам стартуюць адразу дзве рэспубліканскія акцыі – «Канікулы без дыму і агню» і «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».

Адна з самых любімых акцый для дзяцей, «Канікулы без дыму і агню», пройдзе ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах. З дзецьмі ратавальнікі правядуць гульнёвыя конкурсы, квэсты, паглядзяць тэматычныя мультфільмы. Не абыходзіцца і без укаранення інавацыйных форм работы. Кожны з удзельнікаў акцыі зможа нават ператварыцца ў ратавальніка. Адпачывальнікі у лагерах змогуць пражыць адзін дзень з МНС, прайсці школу юных пажарных, разгадаць «Шыфр 112» і атрымаць «Бяспечную пасылку» ад МНС.

А ў рамках акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» людзі пенсійнага і пажылога ўзросту таксама зоймуцца творчасцю, праўда ў сябе на садовых, агародных, дачных і прысядзібных участках і змогуць прыняць удзел у раённым конкурсе «Ландшафтны дызайн МНС», дэманструючы свае здольнасці ў ролі дызайнера, дэкаратара, архітэктара, фларыста.  

З жыхарамі сельскіх населеных пунктаў пройдуць мерапрыемствы «Аўталаўка бяспекі» і «Кірмаш бяспекі». Таксама будзе ажыццяўляцца паштовая рассылка прафілактычнай інфармацыі.

У абедзвюх акцыях знойдзецца месца як святу з забавамі, так і вывучэнню важных асноў бяспекі. Прычым зроблена гэта будзе ў максімальна цікавай і даступнай форме.

Усе ўдзельнікі акцый атрымаюць памятныя лістоўкі, якія будуць нагадваць пра атрыманыя веды.

У канікулярны перыяд значна ўзрастае рызыка гібелі дзяцей на вадаёмах. МНС нагадвае:

пакіданне дзяцей у небяспецы з'яўляецца крымінальна каральным дзеяннем. Не пакідайце дзяцей без нагляду!