Рух па правілах!

Рух па правілах!

4 ліпеня 2023

Пад такім дэвізам на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна з 4 ліпеня па 14 ліпеня 2023 года пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Рух па правілах!» накіраваная на папярэджанне дарожна – транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў і асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці.

Пад такім дэвізам на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна з 4 ліпеня па 14 ліпеня 2023 года пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Рух па правілах!» накіраваная на папярэджанне дарожна – транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў і асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці.

18 красавіка 2022 года Прэзідэнтам падпісаны Указ №145 «Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху». Дакумент прыняты з мэтай павышэння культуры ўдзельнікаў дарожнага руху, зніжэння колькасці ДТЗ і стымулявання выкарыстання электратранспарту. Прынятыя змены ўступілі ў сілу 27 кастрычніка 2022 года. У ПДР з'явіўся новы тэрмін – «Сродак персанальнай мабільнасці» (СПМ) – прылада або прыстасаванне, што не з'яўляюцца транспартным сродкам, якое прыводзіцца ў рух рухавіком і прызначанае для індывідуальнага або сумеснага (павінны мець спецыяльныя сядзенні) выкарыстання. Гэта – электрасамакат, гіраскутар, сегвей, манакола і іншае. Магутнасць рухавіка не мае значэння: калі ён ёсць, то сродак лічыцца СПМ. Неабходныя ўмовы – спраўнасць тормазаў і руля (пры яго наяўнасці). Пры руху ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам (элементамі), а на СПМ павінна быць устаноўлена і ўключана фара (ліхтар). Пры руху на такім прыстасаванні пешаходу рэкамендуецца выкарыстоўваць ахоўны шлем. Карыстальнікі СПМ могуць рухацца па веладарожках, а пры іх адсутнасці – па тратуарах, пешаходных дарожках і абочынах, не ствараючы перашкод для руху іншых пешаходаў. Хуткасць СПМ не павінна перавышаць 25 км/г. Карыстальнікі СПМ з'яўляюцца пешаходамі. Пры перасячэнні праезнай часткі па надземным пешаходным пераходзе, на скрыжаванні па лініі тратуараў або абочынтрэба рухацца са скорасцю пешахода, які ідзе крокам, не ствараючы ім перашкод для руху. Таксама трэба пераканацца, што выхад/выезд на праезную частку бяспечны. На сродках персанальнай мабільнасці забаронена: перамяшчацца са скорасцю больш за 25 км/г, знаходзіцца ў стане ап'янэння; перавозіць пасажыраў па-за спецыяльна абсталяванымі месцамі для сядзення, прадугледжанымі канструкцыяй; не трымацца за руль (пры яго наяўнасці); перамяшчацца да 14 гадоў (акрамя пешаходных і жылых зон).

Старшы інспектар ДПС аддзела ДАІ МАБ Глыбокскага РАУС Сівицкі Е.А.