Адзіны дзень бяспекі
28 жніўня 2020
1 верасня па ўсёй краіне стартуе акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Аб'ядноўваючы намаганні ўсіх службаў і ведамстваў, у гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
1 верасня па ўсёй краіне стартуе акцыя «Адзіны дзень бяспекі».
Аб'ядноўваючы намаганні ўсіх службаў і ведамстваў, у гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Задачы «Адзінага дня бяспекі» – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
У рамках акцыі, якая працягнецца да 10 верасня, будуць арганізаваны агляды-конкурсы, дні адкрытых дзвярэй, праводзіцца для насельніцтва інтэлектуальныя гульні, квест-гульні, праца інтэрактыўных пляцовак.
Падобныя прафілактычныя мерапрыемствы праводзяцца два разы на год: у лютым і ў верасні.