Адзіны дзень бяспекі
16 жніўня 2021
З 1 па 10 верасня ў Глыбоцкім раёне пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі».
З 1 па 10 верасня ў Глыбоцкім раёне пройдзе акцыя «Адзіны дзень бяспекі».
Задачы «Адзінага дня бяспекі» – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
У гэтыя дні пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне правілам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях і аказанню першай медыцынскай дапамогі.
У перыяд з 1 верасня па 10 верасня на тэрыторыі Глыбоцкага раёна будуць праводзіцца масавыя прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках Адзінага дня бяспекі. У правядзенні прафілактычнай работы будуць задзейнічаны зацікаўленыя службы. Ратавальнікі на аснове аналізу прычын і ўмоў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын, адпрацуюць цэлы спектр мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных здарэнняў. Работнікі МНС правядуць гутаркі і лекцыі ў працоўных калектывах па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці і бяспекі Беларускай атамнай электрастанцыі, а таксама прафілактычныя акцыі ва ўстановах адукацыі. У структурных падраздзяленнях розных ведамстваў пройдуць дні адкрытых дзвярэй. У месцах з масавым знаходжаннем людзей будуць размешчаны тэматычныя навучальныя пляцоўкі.
МНС нагадвае: спраўнасць электрасетак і электраабсталявання – гарантыя Вашай бяспекі!