Адзіны дзень бяспекі
7 верасня 2021
1 верасня па ўсёй краіне стартавала акцыя «Адзіны дзень бяспекі».
1 верасня па ўсёй краіне стартавала акцыя «Адзіны дзень бяспекі».
Аб'ядноўваючы ўсе намаганні службаў і ведамстваў, у гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Задачы «Адзінага дня бяспекі» – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
У рамках акцыі, якая працягнецца да 10 верасня, будуць арганізаваны агляды-конкурсы, дні адкрытых дзвярэй, праводзіцца для насельніцтва інтэлектуальныя гульні, квэст-гульні, праца інтэрактыўных пляцовак.
Падобныя прафілактычныя мерапрыемствы праводзяцца два разы на год: у лютым і ў верасні.