Адзіны дзень інфармавання прайшоў на Глыбоччыне
21 мая ў працоўных калектывах Глыбоцкага раёна прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца сустрэлася з жыхарамі в. Псуя і актывам сельсавета. У ходзе выступлення яна падкрэсліла ролю турызму як драйвера эканомікі і фактара захавання культурна-гістарычнай спадчыны. Удзельнікі абмеркавалі развіццё аграэкатурызму, стварэнне аўтарскіх экскурсійных маршрутаў, перспектывы паляўнічага і гастранамічнага турызму.
З дакладам аб дарожна-транспартным становішчы выступіў начальнік аддзела ДАІ Глыбоцкага РАУС Яўген Хілько. Ён нагадаў аб важнасці выканання ПДР усімі ўдзельнікамі руху і адказаў на пытанні прысутных.
Адзіны дзень інфармавання прайшоў у сярэдняй школе № 2 горада Глыбокае імя П.Н.Свірко. З разгорнутай інфармацыяй перад прысутнымі выступіла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч. У ходзе выступлення спікер падрабязна асвяціла бягучыя дасягненні і планы па развіцці турыстычнай інфраструктуры, а таксама падкрэсліла, што ўмацаванне турыстычнай галіны замацавана ў якасці аднаго з ключавых прыярытэтаў бягучай пяцігодкі.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі патэнцыял рэгіёну ў сферы турызму, магчымасці інтэграцыі турыстычных тэм у адукацыйны працэс і ролю педагогаў у папулярызацыі ўнутранага турызму сярод моладзі.
У межах Адзінага дня інфармавання раённая інфармацыйная група наведала калектыў цэха па перапрацоўцы малака «Запруцце» сельгаспрадпрыемства «Мярэцкія».
Сустрэчу ўзначаліў Аляксей Абрамчык, першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Аляксей Гардзеевіч абмеркаваў з работнікамі бягучыя паказчыкі прадпрыемства, перспектывы мадэрнізацыі вытворчасці і ключавыя пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу.
Таццяна Гаўрылава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама, падзялілася актуальнымі трэндамі і новымі напрамкамі развіцця турызму ў Беларусі, падкрэсліўшы, як аграрныя тэрыторыі могуць інтэгравацца ў турыстычныя маршруты і прыцягваць дадатковую цікавасць да раёна.
У Цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў Глыбоцкага раёна прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
Таццяна Мацюшонак, загадчык сектара культуры Глыбоцкага райвыканкама, расказала пра сучасныя тэндэнцыі ў турыстычнай сферы, перспектывы развіцця розных відаў турызму.
Практычную і заўсёды запатрабаваную тэму раскрыла Наталля Швед, начальнік аддзела землеўпарадкавання Глыбоцкага райвыканкама. Слухачы атрымалі дакладны алгарытм дзеянняў, пералік неабходных дакументаў і інфармацыю пра тэрміны іх афармлення.