Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Глыбоцкім раёне
У рамках Адзінага дня інфармавання супрацоўнікі Глыбоцкай "ІК-13" і "ІК 13-Беразвечча" сталі ўдзельнікамі сустрэчы, прысвечанай актуальным пытанням грамадскага жыцця, бяспекі і здароўя.
Галоўнымі спікерамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі раённай улады і профільных службаў.
Цэнтральнай тэмай гутаркі, якую правяла старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца, стала "Роля сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве". Вера Міхайлаўна падкрэсліла, што моцная сям'я з'яўляецца фундаментам стабільнага грамадства і залогам дабрабыту кожнага чалавека. Яна акцэнтавала ўвагу на важнасці захавання традыцыйных сямейных устояў, выхавання дзяцей у духу павагі да старэйшых, узаемадапамогі і адказнасці.
У сваім выступленні кіраўнік дэпутацкага корпуса адзначыла, што менавіта сямейныя каштоўнасці фарміруюць маральныя арыенціры, дапамагаюць спраўляцца з жыццёвымі цяжкасцямі і спрыяюць пабудове гарманічных адносін як унутры сям'і, так і ў грамадстве ў цэлым.
Адзіны дзень інфармавання у Глыбоцкім цэху УП «Віцебсквторчармет»!
Раённая інфармацыйная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяны Канстанцінавай правяла сустрэчу з работнікамі прадпрыемства, падчас якой абмеркавалі ключавыя тэмы:
Сямейныя каштоўнасці ў сучасным грамадстве — чаму сям'я застаецца асновай стабільнасці і шчасця;
Ахова працы — як захаваць здароўе і бяспеку на працоўным месцы;
Узаконьванне зямельных участкаў — што трэба ведаць і як правільна аформіць зямлю.
Такія сустрэчы – рэальная магчымасць быць у курсе, задаваць пытанні і знаходзіць рашэнні разам.
У працоўных калектывах Глыбоцкага раёна прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
Асноўнай тэмай абмеркавання стала роля сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве — удзельнікі абмеркавалі важнасць умацавання сямейных традыцый, выхавання дзяцей у духу павагі і ўзаемадапамогі.
Акрамя таго, работнікам нагадалі аб неабходнасці вакцынацыі супраць грыпу, асабліва напярэдадні сезоннага росту захворванняў, і растлумачылі перавагі своечасовай імунізацыі для захавання здароўя работнікаў і іх сем'яў.
Таксама былі закрануты пытанні аховы працы: актуальныя патрабаванні па забеспячэнні бяспечных умоў на працоўных месцах, прафілактыка вытворчага траўматызму і адказнасць працадаўцаў і работнікаў за выкананне норм бяспекі.