Экалагічнае выхаванне школьнікаў.
Экалагічнае выхаванне малодшых школьнікаў – гэта працэс фарміравання ў дзяцей усвядомленых і адказных адносін да навакольнага асяроддзя, а таксама навыкаў беражлівых адносін да прыроды.
5 жніўня на базе Мярэцкаўскай базавай школы, у рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Крок да поспеху», праведзена сустрэча начальніка Глыбоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Казака з педагогамі і вучнямі 1-2 класаў.
Вучням расказана аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў галіне аховы навакольнага асяроддзя на тэрыторыі раёна, аб рабоце эколагаў, а таксама раздадзены ўлёткі на прыродаахоўную тэматыку.
Дзеці актыўна задавалі розныя пытанні, на якія атрымалі паўнавартасныя адказы.
Навучыць дзяцей любіць і берагчы прыроду, беражліва выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы – галоўныя задачы экалагічнага выхавання.
Начальнік інспекцыі А.А. Казак