Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»
- www.belarusbank.by
- Цэнтр банкаўскіх паслуг № 208 Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» у г.Глыбокае
- Крэдыты на нерухомасць ад ААТ "АСБ Беларусбанк
- Дзяржаўная сістэма жыллёвых будаўнічых зберажэнняў
Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк»
www.belapb.by
АРІП — гэта камфорт па – сучаснаму!
Не першы год у Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца ідэя развіцця адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП), якое для прастаты ўспрымання перайменавана ў сістэму ”Разлік“ https://raschet.by/
Сістэма ”Разлік“ (АРІП) значна спрасціла існуючую раней арганізацыю прыёму плацяжоў для насельніцтва (плацельшчыкаў паслуг), юрыдычных асоб (вытворцаў паслуг), а таксама дала магчымасць многім банкам (разліковым агентам) пашырыць пералік аказваемых паслуг.
Так у грамадзян з'явілася магчымасць, знаходзячыся ў любым рэгіёне нашай рэспублікі, аплаціць па прынцыпе "Адно акно" камунальныя і іншыя паслугі практычна ва ўсіх банках. Пры гэтым плацельшчык можа атрымаць у банках інфармацыю аб налічаных плацяжах і аплаціць іх як наяўнымі грашыма, так і з дапамогай банкаўскай пластыкавай карткі.
Праз сістэму "Разлік" можна аплаціць камунальныя паслугі, сотавую сувязь (МТС), стацыянарны тэлефон, газазабеспячэнне, водазабеспячэнне, спажыванне электраэнергіі, абслугоўванне дамафонаў, ахову кватэр, Інтэрнэт, кабельнае тэлебачанне, паслугі страхавых кампаній, дзіцячых садкоў, авіябілеты і білеты на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, заброніраваныя праз Інтэрнэт, а таксама папоўніць электронныя кашалькі EasyPay і Webmoney, зрабіць іншыя плацяжы. З поўным спісам аплачваемых паслуг можна азнаёміцца на сайце https://raschet.by/