Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляецца па месцы знаходжання юрыдычнай асобы і па месцы жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка.

Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання Глыбоцкага раёна, за выключэннем камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый, ажыццяўляецца Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам на падставе заяўленчага прынцыпу ў дзень падачы дакументаў, неабходных для яе правядзення.

Дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый ажыццяўляецца галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Магчыма электронная дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання праз выкарыстанне вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў http://egr.gov.by

У сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. № 365-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці» з 1 кастрычніка 2024 г. дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальнага прадпрымальніка не ажыццяўляецца ў выпадку ўказання ў заяве аб дзяржаўнай рэгістрацыі віду дзейнасці, не ўключанага ў пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. № 457.

Фізічныя асобы, зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў да 1 кастрычніка 2024 г., маюць права працягнуць ажыццяўленне відаў дзейнасці, не ўключаных ва ўказаны пералік па 31 снежня 2025 г., альбо стварыць камерцыйную арганізацыю і спыніць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка.

З парадкам стварэння індывідуальным прадпрымальнікам камерцыйнай арганізацыі можна азнаёміцца па спасылцы

Дзяржаўная рэгістрацыя юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэце ажыццяўляецца аддзелам эканомікі па адрасе: г. Глыбокае, вул. Леніна, д.42, каб. 51, 53.

Рэжым працы:панядзелак – пятніца 8.00-17.00; перапынак 13.00-14.00
выхадныя дні – субота, нядзеля
Прыём грамадзян ажыццяўляюць:

  • намеснік начальніка Сушко Таццяна Мікалаеўна (кабінет № 51, тэл. +375 2156 2-58-40, па дзяржаўнай рэгістрацыі (ліквідацыі) юрыдычных асоб);
  • галоўны спецыяліст Шуневіч Наталля Васільеўна (кабінет № 53, тэл. +375 2156 2-58-54, па дзяржаўнай рэгістрацыі (ліквідацыі) індывідуальных прадпрымальнікаў)

Аддзел знаходзіцца ў падпарадкаванні начальніка аддзела эканомікі Глыбоцкага райвыканкама Голуб Інны Валер'еўны (кабінет № 52, тэл. +375 2156 2-58-33, прыёмны дзень – серада, час прыёму – з 8-00 да 14-00).

Вышэйшая арганізацыя па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання: галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама - Жойдь Святлана Юр'еўна (г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 82, тэл. 8 0212 67-97-78).

За дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання, унясенне змяненняў у статут юрыдычнай асобы, пасведчанне індывідуальнага прадпрымальніка, прадастаўленне звестак з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца дзяржаўная пошліна

Рэквізіты для аплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў Глыбоцкі райвыканкам

Атрымальнік плацяжу:

Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (УНП:300594330);
р/с BY52AKBB36003150065280000000 ААТ «АСБ «Беларусбанк»;
код банка AKBBBY2X

Прызначэнне плацяжу: «Дзяржпошліна»
Код плацяжу: 03001 - для юрыдычных асоб,
03002 - для фізічных асоб.

Дзяржаўная пошліна можа быць аплачана праз АРІП.

Для правядзення плацяжу ў АІС «Разлік» (АРІП) неабходна выбраць паслядоўна ўкладкі:

Агульнарэспубліканскія → Суды, Юстыцыя, Юрыдычныя паслугі → Рэгістрацыя юрыдычнай асобы і ІП → Віцебская вобласць → Глыбокае і Глыбоцкі раён → Глыбоцкі райвыканкам → фізічныя асобы →
Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра
Дублікат пасведчання ІП
Змены ў пасведчанне ІП
Рэгістрацыя ІП
Рэгістрацыя ЮЛ
юрыдычныя асобы → Выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэестра
Дублікат пасведчання ЮЛ
Змены ў статут ЮЛ
Рэгістрацыя ЮЛ
альбо ў пошукавай сістэме АРІП увядзіценумар паслугі:

Кароткая назва паслугіНумар паслугі ў АРІПКароткая назва паслугіНумар паслугі ў АРІП
Для фізічнай асобы Для юрыдычнай асобы
Рэгістрацыя ІП 4452701 Рэгістрацыя ЮЛ 4452711
Змены ў пасведчанне ІП 4452641 Рэгістрацыя ЮЛ 4452731
Дублікат пасведчання ЮЛ 4452741 Змены ва ўстаў ЮЛ 4452671
Выпіска з ЕГР 4452691 Дублікат пасведчання ІП 4452681
Выпіска з ЕГР4452721