Прамысловасць

Аддзел эканомікі Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта

г. Глыбокае, вул. Леніна, 42, каб. № 51, 52, 53

электронны адрас: glub_ekonomik@rik.vitebsk.by

Начальнік аддзела – Голуб Іна Валер'еўна, тэл. (8 02156) 2 58 33

Намеснік начальніка аддзела – Сушко Таццяна Мікалаеўна, тэл. (8 02156) 2 58 40

Ключавая роля ў забеспячэнні развіцця эканомікі Глыбоцкага раёна належыць прамысловасці, у якой працуе каля 2,5 тыс. чалавек, а гэта больш за 15% агульнай колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва раёна.

Прадукцыя раёна складае каля 2% прамысловай вытворчасці Віцебскай вобласці. Прамысловасць раёна характарызуецца высокім узроўнем канцэнтрацыі харчовай прамысловасці (дзельная вага ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці – 87,9 %), таксама ажыццяўляецца перапрацоўка ільнотрасты і драўніны.

Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы Глыбоцкага раёна:

Адкрытае акцыянернае таварыства «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» 
Унітарнае вытворчае прадпрыемства «Глыбоцкі мясакамбінат»  
Адкрытае акцыянернае таварыства «Глыбоцкі камбікормавы завод»
Унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна
Філіял Глыбоцкі хлебазавод адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскхлебпрам»
Адкрытае акцыянернае таварыства «Масарлён».