Адрас: г. Глыбокае, вул. Леніна, 42,
кабінет: 53 (4 паверх)
Кантактныя тэлефоны:
8 (02156) 2-58-54
Галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Глыбоцкага райвыканкама:
Шуневіч Наталля Васільеўна
Час прыёму:
з 8 гадзін да 13 гадзін
з 14 гадзін да 17 гадзін
На тэрыторыі Глыбоцкага раёна ўсе формы гандлю прадстаўляюць юрыдычныя асобы 41% ад агульнай колькасці суб'ектаў гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі – 59%.
Сёння гандлёвая інфраструктура раёна ўключае больш за 480 гандлёвых аб'ектаў розных фарматаў агульнай плошчай 29,2 тыс. кв.м., у тым ліку 252 крамы гандлёвай плошчай 24,2 тыс. кв.м., 8 гандлёвых цэнтраў, 2 рынкі, 81 аб'ект грамадскага харчавання на 2919 пасадачных месцаў, у тым ліку агульнадаступных пасадачных месцаў 1807.
Паводле даных дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь» бытавыя паслугі аказваюць 26,9% ад агульнай колькасці суб'ектаў юрыдычныя асобы і 73,1% індывідуальныя прадпрымальнікі. 62 суб'екты гаспадарання аказваюць бытавыя паслугі праз 77 аб'ектаў бытавога абслугоўвання, у тым ліку 6 аб'ектаў размешчаны ў сельскай мясцовасці.
Найбольш запатрабаваныя паслугі ў насельніцтва Глыбоцкага раёна: паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў – 37,6%, цырульныя паслугі – 12,9%, паслугі па вырабе, рамонце і ўстаноўцы металаканструкцый і металічных вырабаў – 12,9%, пахавальныя паслугі – 11,8%, паслугі па арэндзе і пракаце – 8,6%, паслугі, звязаныя з рамонтам і будаўніцтвам – 6,5%, паслугі па рамонце бытавой тэхнікі, а таксама па рамонце і ўстаноўцы камп'ютараў і іншых прадметаў асабістага карыстання – 5,4%, паслугі па рамонце адзення – 5,4%, паслугі пральні – 5,4%, СПА-паслугі – 5,4%, паслугі лазняў, саўнаў і душавых 5,4%, паслугі ў галіне фатаграфіі 4,3%, паслугі па рамонце абутку – 2,2%, паслугі па хімчыстцы – 2,2%, іншыя бытавыя паслугі – 22,6%.
Рашэннем Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта ад 13 мая 2022 г. № 570 «Аб зацвярджэнні формы бытавога абслугоўвання ў сельскіх населеных пунктах Глыбоцкага раёна» вызначана форма бытавога абслугоўвання для кожнага сельскага населенага пункта (пры дапамозе выязднога абслугоўвання па графіку 2 разы на месяц (пры наяўнасці заявак).
Непасрэднае аказанне бытавых паслуг, прадугледжаных дзяржаўным сацыяльным стандартам, ажыццяўляецца Унітарным прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Глыбоцкага раёна пры дапамозе стацыянарных аб'ектаў бытавога абслугоўвання і выязнога абслугоўвання па графіку, зацверджанаму Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам. Вызначаны тэлефонныя нумары і час для прыёму заявак ад насельніцтва.
Графік абслугоўвання, тэлефонныя нумары і час прыёму заявак даведзены да ведама насельніцтва.
- Артыкул САКАВІК аб рытуальных паслугах
- Апытанне «Што спажыўцы купляюць анлайн?»
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 12.11.2001 № 55-З Аб пахаванні і пахавальным справе
- Аб спажывецкім крэдытаванні
- Аб тарыфах на рытуальныя паслугі
- Артыкул 30 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 №55-З
- Аб перавозцы пасажыраў аўтамабільным транспартам