У Рэспубліцы Беларусь створана сістэма падтрымкі экспарту, функцыянуюць спецыялізаваныя інстытуты ў галіне экспартнага крэдытавання, лізінгу, страхавання экспартных рызык – ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» https://brrb.by/, ААТ «Прамалізінг» https://www.pal.by/, БРУПЭІС «Белэксімгарант» https://beg.by/.
Сістэма падтрымкі экспарту ўключае ў сябе наступныя фінансавыя механізмы:
прадастаўленне экспартных крэдытаў і страхаванне экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)») https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=P30600534;
страхаванне экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы ажыццяўляецца ўпаўнаважанай страхавой кампаніяй БРУПЭІС «Белэксімгарант» https://beg.by/;
кампенсацыя часткі працэнтаў па крэдытах і лізінгавых плацяжах спажыўцам беларускай прадукцыі з выкарыстаннем рэсурснай і кліенцкай базы замежных банкаў (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2009 г. № 466 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь») https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=P30900466;
кампенсацыя экспарцёрам да 50% расходаў па ўдзеле ў міжнародных спецыялізаваных выстаўках (кірмашах) і правядзенні ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 412 ад 14 лістапада 2019 г. «Аб падтрымцы экспарту») https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P31900412&p1=1;
фінансаванне за кошт бюджэтных сродкаў часткі расходаў па арганізацыі нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2012 г. № 384 «Аб некаторых пытаннях выставачнай і кірмашовай дзейнасці») https://pravo.by/document/?guid=3871&p0=C21200384.
Нефінансавую падтрымку (інфармацыйна-маркетынгавую, аналітычную і арганізацыйную) беларускім экспарцёрам прадастаўляюць РВУП «Нацыянальны цэнтр падтрымкі экспарту» https://nepc.by/, Беларуская промгандлёвая палата https://www.cci.by/ і ААТ «Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці» https://eximagency.by/.
Экспартны патэнцыял Рэспублікі Беларусь прадстаўлены на інфармацыйным партале Export.by https://export.by/.
Усебаковую дапамогу экспарцёрам па выхадзе і замацаванні пазіцый на знешніх рынках аказваюць МЗС і замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь https://www.mfa.gov.by/bilateral/belarus/".
У падраздзеле «Сістэма падтрымкі экспарту» размясціць інфармацыю ў выглядзе файла для запампоўкі «Парадак дзеянняў па рэалізацыі Указа № 412».
Стварыць падраздзел «Міжнародныя выставы 2026».
Размясціць у раздзеле ў выглядзе файлаў для запампоўкі:
«Пералік выстаў, удзел якіх кампенсуецца ў 2026 годзе»;
«Каляндар выстаў 2026» (англ);
«Каляндар выстаў 2026» (рус);
«План нацыянальных выстаў за мяжой»;
«Каляндар Белінтэрэкспа 2026;
«Пералік калектыўных экспазіцый Рэспублікі Беларусь на міжнародных выставачных мерапрыемствах за мяжой у 2026 годзе, якія плануюцца да арганізацыі РВУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» (пералік мерапрыемстваў НЦМ і КЦ у 2026 годзе).
Стварыць падраздзел «Экспарцёру».
Размясціць у падраздзеле:
у выглядзе актыўных спасылак:
«Як стаць экспарцёрам» https://export.by/articles/how-to-become-an-exporter
«Патрабаванні да камерцыйных прапаноў» https://www.mfa.gov.by/export/offers/
у выглядзе файла для запампоўкі «Арганізацыі, якія аказваюць садзейнічанне ў прасоўванні прадукцыі на экспарт».
Стварыць падраздзел «Супрацоўніцтва ў сферы эканомікі» і размясціць інфармацыю:
"Асноўнымі экспарцёрамі Глыбоцкага раёна з'яўляюцца:
• адкрытае акцыянернае таварыства «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» – http://www.glmkk.by;
• унітарнае вытворчае прадпрыемства «Глыбоцкі мясакамбінат» – http://www.glubmk.by;
• адкрытае акцыянернае таварыства «Глыбоцкі камбікормавы завод» – http://www.glubkz.by;
• таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фішмэн Паўэр» – https://fishmanpower.com/ ;
• таварыства з дадатковай адказнасцю вытворча-камерцыйная фірма «Аржаніца» – http://arzhanitsa.by.
Экспарт турыстычных паслуг – санаторна-курортны комплекс «Пліса» https://plissa.by/