Экскурсія ў пажарнае дэпо

Экскурсія ў пажарную
часць

8 чэрвеня 2022

Навучэнцы старэйшых класаў наведалі экскурсію ў Глыбоцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Навучэнцы старэйшых класаў наведалі экскурсію ў Глыбоцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

У ходзе экскурсіі дзяўчынкі разам з ратавальнікамі ўспомнілі прычыны ўзнікнення пажараў, самі паспрабавалі зрабіць выснову аб тым, як іх пазбегнуць. Успомнілі тэлефоны экстранных службаў, прагаварылі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Таксама была прадастаўлена магчымасць адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі: пасядзелі за рулём пажарнага аўтамабіля, прымерылі касцюмы ратавальніка-пажарнага, а таксама паспрабавалі падаць ваду ад аўтацыстэрны пры дапамозе ствала высокага ціску. Работнікі МНС распавялі аб службе ратавальнікаў, працоўных буднях, прывялі прыклады найбольш запамінальных выездаў на пажары, а таксама нагадалі дзецям асноўныя правілы пажарнай бяспекі, заклікалі быць уважлівымі і асцярожнымі.

Экскурсія ў пажарную часць – гэта не проста забава, але і займальнае знаёмства з прафесіяй, пажарнай тэхнікай, бо не выключана, што пасля такіх сустрэч нехта выкажа жаданне папоўніць шэрагі ратавальнікаў.

 Паважаныя бацькі! Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі і ўменню дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, выклікаць ратавальнікаў і дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду. Памятайце, зрабіць дзяцінства сваіх малых бяспечным – Ваша клопат.