Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій узначаліў урачыстую Боскую літургію ў саборы Раства Прасвятой Багародзіцы
Ад імя кіраўніцтва раёна Яго Праасвяшчэнства ўладыку Ігнація горача прывітала старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца.
Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій узначаліў набажэнства Боскай літургіі. У саслужанні Яго Праасвяшчэнству былі прадстаўнікі духавенства Глыбоцкага і суседніх благачынняў Полацкай епархіі.
Адным з асаблівых момантаў урачыстасці стала ўзнагароджанне прадстаўнікоў духавенства за служэнне, за вялікія працы на карысць Праваслаўнай Царквы. Так, за шчырасць да прац царкоўных благачынны цэркваў Глыбоцкай акругі, настаяцель прыхода сабора Раства Прасвятой Багародзіцы горада Глыбокае протаіерэй Міхаіл Ізаітка па прадстаўленні епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація да дня Святой Пасхі 2026 года Яго Высокапраасвяшчэннем Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі ўзнагароджаны правам служэння Боскай літургіі з адкрытымі царскімі варотамі па «..Іжэ Херувімы».
Такой жа высокай царкоўнай узнагародай удастоены і настаяцель прыхода храма по мучаніцы Параскевы Пятніцы вёскі Чарневічы Глыбоцкага раёна протаіерэй Сергій Шпудзейка.
«Аксіос! Дастойны!» – спявалі духавенства і падпяваў ім хор сабора. Радасць за сваіх бацюшак перапаўняла сэрцы ўсіх малітоўнікаў у храме.
Урачыстасць Светлага велікоднага тыдня упрыгожыў вялікі хрэсны ход.
У завяршэнні святочнага набажэнства Яго Праасвяшчэнства ўладыка Ігнацій звярнуўся да прыхаджан з радаснай весткай:
– У сённяшні Вялікдзень, такі сонечны і радасны, у гэтым святым храме мы разам праслаўляем Хрыста і цешымся Яго Святым Уваскрасеннем. А яшчэ сёння нашу радасць памнажае прысутнасць новага кіраўніка Глыбоцкага раёна Максіма Сяргеевіча Бакурова. Вось ужо сапраўды прамысел Божы: з Максімам Сяргеевічам сустракаюся ўпершыню і маю гонар прадставіць яго тут усім сабраным.
Прамысловым з'яўляецца і тое, што Максім Сяргеевіч узначаліў раён у пасхальныя дні. Хачу сказаць, што людзі, якія жывуць на глыбоцкай зямлі, незвычайна працавітыя, вельмі шчырыя і глыбокія. Гарача вітаю Вас, Максім Сяргеевіч, жадаю Вам у Вашым новым служэнні моцы сіл, дапамогі Божай, каб мы ўсе разам годна служылі нашай любай Айчыне.
У сваю чаргу, старшыня райвыканкама Максім Бакураў таксама цёпла і шчыра вітаў кіруючага архіерэя Полацкай епархіі:
– Праасвяшчэннейшы ўладыка Ігнацій, паважаныя айцы, дарагія парафіяне, вельмі прыемна пачынаць сваю працоўную дзейнасць і першы свой працоўны дзень у дні асаблівыя, упрыгожаныя святлом Святой Пасхі. Дзякую Вам за такую незвычайна цёплую сустрэчу. Знаходзячыся ў гэтым велічным, прыгожым храме, бачачы светлыя душэўныя твары людзей, хачу сказаць, што пастараюся служыць Пану Богу і з поўнай аддачай сіл працаваць на карысць нашай любай Беларусі, Глыбоччыны і жыхароў гэтага краю. Віншую ўсіх са святам! «Хрыстос уваскрос!»
Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій дабраславіў кіраўніка раёна і ўсіх працаўнікоў краю на працу, на добрыя справы, яшчэ раз павіншаваў глыбачан са святам усіх святаў – Вялікаднем і даў Божае благаславенне.
У гэты ж дзень старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца павіншавала з Вялікаднем благачыннага цэркваў Глыбоцкай акругі, настаяцеля сабора Раства Прасвятой Багародзіцы г. Глыбокае протаіерэя Міхаіла Ізаітко, а ў асобе бацюшкі і ўсё духавенства прыхода. Ад раённага выканаўчага камітэта і дэпутацкага корпуса раёна Вера Міхайлаўна перадала самыя шчырыя віншаванні з Вялікаднем і найлепшыя пажаданні здароўя, міру і дабрабыту.