Гэты дзень у гісторыі краіны
«Гэты дзень у гісторыі краіны» – так названа тэма пазнавальнай гутаркі-абмеркавання, прысвечанай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і яе значэнню ў гісторыі Беларусі. Мерапрыемства праходзіла ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі напярэдадні 108-й гадавіны гэтай важнай гістарычнай падзеі. У адкрытым дыялогу прынялі ўдзел члены раённага каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый і прадстаўнікі моладзевага актыву Глыбоччыны.
Мадэратарам на дыялогавай пляцоўцы выступіў навуковы супрацоўнік гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзімір Мірончык, а ў якасці экспертаў – член савета раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца, кіраўнік сакратарыята раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Алена Целіца, старшыня раённага аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» Людміла Карніловіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Войтюль, член раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Уладзімір Развадоўскі і старшыня раённай арганізацыі таварыства «Веды», дырэктар гісторыка-этнаграфічнага музея Алена Мядзялец.
У ходзе мерапрыемства было адзначана, што Кастрычніцкая рэвалюцыя з'яўляецца найбуйнейшай палітычнай падзеяй 20 стагоддзя, якая аказала велізарны ўплыў на ўвесь свет, дазволіла выбраць прагрэсіўны шлях развіцця, вырваць краіну са стагоддзявай адсталасці і ў далейшым забяспечыць беспрэцэдэнтныя раней тэмпы росту эканомікі, навукі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Безумоўна, удзельнікі размовы акцэнтавалі ўвагу на тых падзеях рэвалюцыі, якія кардынальна паўплывалі на сацыяльна-палітычны лад нашай рэспублікі, гаварылі пра ролю беларускіх палітычных дзеячаў у рэвалюцыйных пераўтварэннях.
Успаміналіся і гістарычныя падзеі, якія адбываліся непасрэдна на тэрыторыі нашай Глыбоччыны.