Эвакуацыя пры пажары

Эвакуацыя пры пажары

13 верасня 2021

Выратавальнікі нагадваюць парадак дзеянняў пры эвакуацыі з устаноў адукацыі

Выратавальнікі нагадваюць парадак дзеянняў пры эвакуацыі з устаноў адукацыі:

ЭВАКУАЦЫЯ

Пачуўшы трывогу, вучні (выхаванцы дашкольных устаноў адукацыі) павінны ўстаць ля сваіх парт і па ўказанні настаўніка, адказнага за клас (выхавальніка), пакінуць класны пакой (групу) і спакойна ісці да зборнага пункта (пляцоўка перад установай адукацыі) па найбліжэйшым выхадзе. Эвакуацыя пры моцным задымленні ажыццяўляецца поўзкам (40 см ад падлогі – бяспечная зона). Катэгарычна забаронена вяртацца ў клас, нават калі там забытыя нейкія рэчы.

Нельга: бегчы, абганяць, штурхаць адзін аднаго!

Настаўнік (выхавальнік), які праводзіў урок у класе (занятак у групе), кіруе дзеяннямі вучняў, пры гэтым першымі эвакуююцца вучні з апошніх парт. Малодшыя школьнікі эвакуююцца ў першую чаргу. Старэйшыя дапамагаюць малодшым.

Настаўнік (выхавальнік), узяўшы класны часопіс, выходзіць з кабінета апошнім, пакідаючы вокны, дзверы класнага кабінета (групы) зачыненымі, але не на ключ!

ЗБОР

Месца збору – пляцоўка перад установай адукацыі. Прыйшоўшы на месца збору, кожны асобны клас (група) павінен заняць сваё вызначанае месца і знаходзіцца там да асаблівага ўказання.

ПЕРАКЛІЧКА

Па прыбыцці на месца збору настаўнік (выхавальнік), адказны за эвакуацыю класа (групы), праводзіць пераклічку. Пасля чаго дакладвае дырэктару школы або яго намесніку (загадчыцы або яе намесніку) аб выніках эвакуацыі класа (групы): які клас (група), колькі вучняў па спісе, колькі вучняў прысутнічала на занятку, колькі дзетак эвакуявана.

Пры выяўленні адсутных вучняў варта неадкладна аб гэтым далажыць адміністрацыі школы або кіраўніку тушэння пажару.

Пры выяўленні пажару тэлефанаваць па нумары 101 або 112!