Глава региона принял участие в открытии пожарной аварийно-спасательной части в Глубоком

Кіраўнік рэгіёна прыняў удзел у адкрыцці пажарна-аварыйна-выратавальнай часці ў Глыбокім

23 чэрвеня 2025

Сёння ў Глыбокім ва ўрачыстай абстаноўцы пасля капітальнага рамонту адкрылі будынак пажарна-аварыйных-выратавальных частак № 1.


У гэтай важнай для раёна падзеі ўзялі ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, Міністр па надзвычайных сітуацыях РБ генерал-маёр унутранай службы Вадзім Сіняўскі і Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, палкоўнік унутранай службы Сяргей Мелешкін. У цырымоніі таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Глыбоцкага райвыканкама, будаўнічай арганізацыі, выхаванцы профільнага класа па накірунку бяспекі жыццядзейнасці, ветэраны органаў і падраздзяленняў па НС, прадстаўнікі духавенства і жыхары горада.

Традыцыйна была перарэзана сімвалічная стужка пры ўваходзе ў абноўлены будынак, гаспадарам уручаны ключы. Выступоўцы цёпла павіншавалі асабовы склад РАНС з гэтай падзеяй, міністр па НС Вадзім Сіняўскі ўручыў юбілейныя медалі «170 год пажарнай службе Беларусі», граматы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і падзякі найбольш адметным супрацоўнікам.

Крыніца