Глыбачанка стала найлепшай на абласным конкурсе па бяспецы
10 сакавіка 2022
2 сакавіка адбыўся абласны этап конкурсу «Школа бяспекі – 2022». Каля 70 лепшых навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці сустрэліся, каб прадэманстраваць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці. Традыцыйна ў конкурсе выступалі тры ўзроставыя групы: навучэнцы пачатковых класаў, сярэдніх і старэйшых класаў.

Абараняць Глыбоцкі раён адправіліся пераможцы раённага этапу Ваньковіч Багдан (3 клас гімназіі), Рыкаў Максім (6 клас сярэдняй школы №1) і Кіжло Марыя (9 клас сярэдняй школы №1).
У першым конкурсным выпрабаванні «Тэсціраванне» за адведзеныя 60 хвілін удзельнікам трэба было паспець адказаць на 100 пытанняў і набраць пры гэтым найбольшую колькасць балаў. Нашы дзеці былі добра падрыхтаваны і пераадолелі гэтае выпрабаванне з добрымі паказчыкамі.
У другім этапе школьнікам трэба было расказаць ЭСЭ «Я раскажу Вам …», дзе кожны ўдзельнік конкурсу выступаў на працягу 1 хвіліны. Глыбачане за такі маленькі прамежак часу прадэманстравалі сваё красамоўства, раскрылі тэму і арыгінальна падалі матэрыял.
Толькі па 5 удзельнікаў ад кожнай узроставай групы, якія набралі найбольшую сумарную колькасць балаў па выніках 2 конкурсных выпрабаванняў, павінны былі выйсці ў фінал.
І Кіжло Марыі гэта ўдалося зрабіць з 2 месца. У фінальным выпрабаванні правільныя адказы дазволілі Марыі абысці канкурэнтаў і перамагчы ў абласным конкурсе.
Цяпер перад Марыяй сур'ёзная задача – прадставіць вобласць на Рэспубліканскім конкурсе, які стартуе ўжо 31 сакавіка.
Глыбоцкі раённы аддзел па НС выказвае падзяку Бейнаровіч Наталлі Мікалаеўне, якая была настаўнікам Марыі і прыняла непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы дзяўчыны да абласнога конкурсу.