Глыбокае. Бяспека ў доме
Бяспека перш за ўсё — менавіта пад такім лозунгам усё больш арганізацый і прадпрыемстваў у розных сферах пачынаюць актыўна далучацца да шырокамаштабнай кампаніі сярод насельніцтва аб эфектыўнасці выкарыстання АПІ і «укараняць» сістэму пажарнага апавяшчэння ў дамы сваіх работнікаў, пенсіянераў і ветэранаў працы.
Важным крокам у развіцці карпаратыўнай культуры бяспекі стала рашэнне шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый не абмяжоўвацца устаноўкай пажарных апавяшчальнікаў толькі на працоўных месцах. Цяпер у рамках кампаніі яны бяруць на сябе ініцыятыву па аснашчэнні дамоў сваіх работнікаў, ветэранаў працы, пенсіянераў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.
Прыемна адзначыць, што арганізацыі імкнуцца забяспечыць абарону работнікаў не толькі на вытворчасці, але і ў паўсядзённым жыцці, бо апавяшчальнікі дазваляюць своечасова выявіць узгаранне і прадухіліць трагедыі.
Арганізацыі закупляюць сертыфікаваныя пажарныя апавяшчальнікі, затым іх устаноўка праводзіцца ў кватэрах і дамах супрацоўнікаў сіламі спецыялістаў. Падчас устаноўкі тлумачаць правілы эксплуатацыі і важнасць рэгулярнай праверкі прылад.
Такі крок паказвае, што клопат аб бяспецы супрацоўнікаў можа выходзіць далёка за межы працоўнага месца і станавіцца часткай агульнай стратэгіі сацыяльнай адказнасці.