Глыбокае. Бяспека ў фокусе
У Глыбоцкім раёне актыўна рэалізуецца спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару». Яго галоўная мэта — прадухіліць узнікненне пажараў, захаваць жыццё і маёмасць грамадзян, а таксама павысіць узровень адказнасці кожнага жыхара за асабістую бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх.
У рамках спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Дом без пажару» ратавальнікі праводзяць цэлы спектр мерапрыемстваў, накіраваных на максімальны ахоп усіх катэгорый насельніцтва: ад жыхароў прыватнага сектара да работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый.
Асаблівая ўвага надаецца пажарна-прафілактычнай працы ў жылым сектары. Начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Кісель пры абследаванні домаўладання ў дыялогу з жыхаркай в.Пятроўшчына адзначыў:
«Сапраўдны шчыт ад агню ствараецца да пажару ў рамках прафілактычных мерапрыемстваў». Пажарна-прафілактычная праца — гэта не проста звод правілаў, гэта шэраг мерапрыемстваў, каб прадбачыць бяду і не даць ёй здарыцца. Гэта праца ахоўвае нашы дамы і жыццё яшчэ да таго, як успыхне першая іскра».
У ходзе рэйдаў асаблівы акцэнт рабіўся на праверцы спраўнасці печанага ацяплення, электраправодкі, стану газавага абсталявання і наяўнасці ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. З жыхарамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі, а там, дзе выяўляліся парушэнні, даваліся дакладныя рэкамендацыі па іх неадкладным устраняю.
Дыялог з насельніцтвам таксама ключавы элемент спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства. Адной з пляцовак для такой размовы стаў сельскі сход у адным з населеных пунктаў раёна. На сустрэчы ў фармаце адкрытага дыялогу інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дар'я Зайкоўская разам з жыхарамі аг. Азерцы абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні забеспячэння пажарнай бяспекі ў быце.
«Кожны раз, калі вы выконваеце правілы бяспекі, напрыклад, не пакідаеце прыборы ў рэжыме чакання, не перагружаеце разеткі, вы дорыце сабе самае каштоўнае: упэўненасць у вашым дабрабыце. Мы хочам, каб ваш дом быў крэпасцю, а не полем бітвы з агнём», - распавядае работнік МНС
Кожны ўдзельнік атрымаў магчымасць задаць хвалюючае яго пытанне і атрымаць кампетэнтны адказ.
Адным з эфектыўных інструментаў прафілактыкі з'яўляюцца выступленні перад працоўнымі калектывамі.
Аляксей Кісель у гутарцы з работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый акцэнтаваў увагу на двух галоўных тэзісах: як жыццёва важна няўхільна выконваць правілы бяспекі не толькі на вытворчасці, але і дома, і наколькі крытычная гатоўнасць да любой надзвычайнай сітуацыі.
«Бяспека павінна быць нашым усвядомленым выбарам, які мы робім кожны дзень,- звярнуўся да прысутных начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. «Выключаючы электрапрыбор, правяраючы печ, усталёўваючы аўтаномны пажарны апавяшчальнік, мы будуем той самы «дом без пажару», нашу крэпасць для сваёй сям'і. Наша з вамі агульная задача, каб бяда не пераступіла гэты парог. Памятайце, што ваша пільнасць і адказнасць – самая надзейная абарона».
Мерапрыемства «Дом без пажару» працягваецца. Праца ратавальнікаў накіравана на тое, каб праз асабістыя зносіны, тлумачэнне і сумесную працу сфарміраваць у грамадстве трывалую культуру бяспекі, дзе прадухіленне трагедыі становіцца прыярытэтам для кожнага.