Глыбокае. Бяспечныя канікулы з ратавальнікамі
Работнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць сустрэчы з дзецьмі ў прышкольных лагерах у межах рэспубліканскай акцыі «Бяспечныя канікулы». Мэта такіх сустрэч заўсёды адна — азнаямленне з правіламі бяспекі на летніх канікулах.
Глыбоцкія ратавальнікі актыўна ўдзельнічаюць у правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў сярод дзяцей, якія адпачываюць у прышкольных аздараўленчых лагерах.
Яны падрыхтавалі разнастайныя конкурсы, віктарыны і эстафеты. Дзеці ў гульнявой форме замацавалі тэарэтычныя веды. Асаблівая ўвага надавалася пытанням дзіцячай бяспекі на вадаёмах, пажарах і ў іншых рызыкоўных сітуацыях.
Такія формы навучання дазваляюць дзецям лепш засвоіць матэрыял, бо працэс праходзіць у гульнявой форме, што робіць заняткі цікавымі і запамінальнымі.
Работніца МНС расказала дзецям аб правілах бяспекі ў быце і нагадала правілы дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Дзеці вырашалі лагічныя задачы па асновах бяспекі жыццядзейнасці, выбудоўвалі алгарытмы паведамлення аб узнікненні пажару і гулялі ў «Крокі выратавання».
Таксама інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю звярнула ўвагу дзяцей на правілы бяспечных паводзін на вадаёмах.
— Купацца дазваляецца ў спецыяльна адведзеных і абсталяваных для гэтага месцах… Не хадзіце на вадаём без дарослых, — адзначыла інспектар прапаганды.
Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі ад прадстаўніка МНС памятныя падарункі і наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі ад ратавальнікаў.