Глыбокае. Свята дзяцінства з ратавальнікамі
1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, цэнтр горада ў Глыбокім напоўніўся дзіцячым смехам і радасцю. Асаблівую атмасферу святу надалі работнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных сярэдняй школы №2, якія разгарнулі інтэрактыўныя пляцоўкі, прысвечаныя бяспецы.
Ратавальнікі падрыхтавалі насычаную праграму, каб у гульнявой форме нагадаць юным глыбачанам і іх бацькам аб важных правілах паводзін у розных сітуацыях.
Ратавальнікі падрыхтавалі мноства цікавых гульняў і конкурсаў, у якіх дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел. Разам з бацькамі яны праходзілі займальныя квэсты, адказвалі на хітрыя пытанні і дэманстравалі свае веды ў галіне бяспекі.
Асаблівую ўвагу рабят прыцягвала тэхніка і баявое адзенне пажарнага, якую дзеці маглі прымерыць на сябе.
Усе ўдзельнікі свята атрымалі не толькі новыя веды і навыкі, але і мноства станоўчых эмоцый, яркія ўражанні ад інтэрактыўных пляцовак МНС і, вядома ж, карысныя падарункі, якія будуць нагадваць ім аб правілах бяспекі.