Глыбокае. Прафілактыка, бяспека, адказнасць: галоўныя тэмы спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Дом без пажару»
З пачатку года ў Глыбоцкім раёне адбылося пятнаццаць пажараў, пяць з якіх прывялі да гібелі людзей. Як адзначаюць ратавальнікі, большасць узгаранняў здараецца ў жылых дамах, дзе пражываюць найбольш уразлівыя катэгорыі грамадзян. Каб знізіць рызыкі і ўзмацніць прафілактыку, у раёне праходзіць спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару». У яго рэалізацыі прынялі ўдзел работнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС і прадстаўнікі іншых зацікаўленых службаў.
З мэтай зніжэння колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх работнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС і Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць абследаваць супрацьпажарны стан домаўладанняў гараджан.
На гэты раз прадстаўнікі ратавальнага ведамства адправіліся ў рэйд па г. Глыбокае.
Даведка. Улічваючы найбольшы рост колькасці пажараў і пажараў з гібеллю ў 2026 годзе, правядзенне спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства арганізавана на тэрыторыі Галубіцкага сельскага савета і г. Глыбокае.
Ратавальнікі абследавалі жылыя дамы і кватэры, ацэньваючы іх адпаведнасць нормам пажарнай бяспекі. Асаблівая ўвага надавалася стану печанай ацяплення: правяралі наяўнасць і правільныя памеры падпечачных лістоў, карэктнасць устаноўкі ацяпляльных прыбораў, а таксама адсутнасць расколін у печах і комінах.
«Большасць пажараў адбываецца менавіта з-за няспраўнасцей печанага ацяплення або парушэння правілаў яго эксплуатацыі», - падкрэсліваюць работнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, размаўляючы з жыхарамі горада.
Спецыялісты таксама ацанілі працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Адсутнасць такога прыстасавання або яго няспраўнасць значна павышаюць рызыку цяжкіх наступстваў пры пажары.
Падчас прафілактычных рэйдавых мерапрыемстваў без увагі ратавальнікаў не заставалася электраправодка. Правяралі, ці няма пашкоджанняў, перагрузак сеткі і іншых парушэнняў, якія могуць прывесці да ўзгарання. Жыхарам нагадвалі аб правілах бяспечнага карыстання электрапрыборамі: не пакідаць іх без нагляду, не выкарыстоўваць самаробныя падаўжальнікі, сачыць за спраўнасцю разетак і выключальнікаў.
У аграгарадку Галубічы прайшоў сельскі сход, які стаў важнай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў бяспекі.
Даведка. У лютым бягучага года ў аграгарадку Галубічы Глыбоцкага раёна на пажары загінуў мужчына.
У ходзе сустрэчы асаблівую ўвагу ўдзелілі пытанням забеспячэння пажарнай бяспекі, у тым ліку правільнаму абыходжанню з агнём, электрапрыборамі. Намеснік начальніка Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Руслан Ермаковіч спыніўся на актуальнай тэме вясновага сезона: навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі, расказаў аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці.
«Не выкарыстоўвайце агонь для навядзення парадку на прысядзібных участках. Гэта можа прывесці да трагедыі: ад палаючай травы загараюцца жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, агонь пераходзіць на лясныя масівы і можа набыць пагрозлівыя памеры, – адзначыў ратавальнік.
Начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Кісель сустрэўся са спецыялістамі машыннага двара сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мярэцкія». Работник МНС расказаў аб найбольш распаўсюджаных прычынах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.
Асаблівая ўвага надаецца чалавечаму фактару, таму што менавіта ён часцей за ўсё становіцца адпраўной кропкай здарэнняў. Аляксей Кісель прывёў рэальныя прыклады, тлумачачы, як невялікая памылка можа прывесці да сур'ёзных наступстваў, і што кожны чалавек можа зрабіць, каб гэтага пазбегнуць.
«Важна, каб усе правілы бяспекі былі не проста звод у законе, а сталі часткай нашага побыту, паўсядзённасці», - звярнуўся да прысутных Аляксей Кісель.