Глубокое. Профилактика начинается с трудовых коллективов

Глыбокае. Прафілактыка пачынаецца з працоўных калектываў

У сучасным свеце, дзе тэхналагічны прагрэс крочыць сямімільнымі крокамі, а тэмп жыцця паскараецца з кожнай секундай, забеспячэнне бяспекі становіцца прыярытэтнай задачай. І тут на першы план выходзяць актыўная прафілактычная работа з насельніцтвам праз розныя формы работы, у тым ліку і сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Бо адным з найважнейшых аспектаў працы ратавальнікаў з'яўляецца прафілактыка.

 

Чаму менавіта працоўныя калектывы? Адказ просты: часцяком працоўны калектыў уяўляе сабой не проста групу людзей, аб'яднаных агульнымі прафесійнымі задачамі, але і своеасаблівую міні-мадэль грамадства са сваімі ўнутранымі правіламі і адносінамі. Таму прафілактыка бяспекі і правілы паводзін пры надзвычайных сітуацыях у працоўных калектывах дазваляе ахапіць шырокую аўдыторыю і сфарміраваць культуру бяспекі, якая выходзіць за межы сцен прадпрыемства і распаўсюджваецца ў сем'ях і грамадстве ў цэлым.

Сваю сустрэчу Улад Волкаў, інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пачаў са статыстыкі пажараў у бягучым годзе і падрабязна спыніўся на канкрэтных выпадках і надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся на тэрыторыі раёна і вобласці ў цэлым.

«На першы погляд можа здацца, што кожны дарослы чалавек і так ведае пра правілы бяспекі. Аднак практыка паказвае, што гэта далёка не заўсёды так. Звычка, руціна, а часам і простае невуцтва могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў»,- звяртае ўвагу слухачоў работнік МНС.

Галоўная задача такіх сустрэч – данесці да кожнага работніка важнасць усвядомленага стаўлення да ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных. У сваім выступленні Улад Волаў звярнуў увагу на вельмі сур'ёзную праблему грамадства, а менавіта – курэнне ў стане алкагольнага ап'янэння.

«Мы бачым людзей, якія, здавалася б, свядома выбіраюць шлях да самаразбурэння. Яны паляць, п'юць, і, на жаль, многія з іх гінуць ад наступстваў гэтых шкодных звычак. Гэта не проста статыстыка, гэта трагедыі, якія разгортваюцца на нашых вачах, закранаючы сем'і, сяброў, усё грамадства»,- каментуе інспектар Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Таксама ў сваім выступленні ён спыніўся на правілах эксплуатацыі электраабсталявання, печаў, правілах карыстання вогнетушыцелем, важнасці ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка.