Глубокое. Спецотряд «112» прибыл в детский сад

Глыбокае. Спецатрад «112» прыбыў у дзіцячы сад

Падчас акцыі «Бяспечныя канікулы» ратавальнікі зрабілі выхаванцам дзіцячага сада незвычайны падарунак. Цяпер героі спецатрада «112» упрыгожваюць пляцоўку ў дзіцячым садзе №5 г. Глыбокае.

Піяр-кампанія «Бяспечныя канікулы» у самым разгары. Інфармацыйна-забаўляльная праца кіпіць у прышкольных, аздараўленчых лагерах і дзіцячых садах. Ратавальнікі распавядаюць аб правілах паводзінаў на вадаёмах, пры наведванні лясоў, аб бяспецы дома, на дарозе, на гульнявых пляцоўках. Суразмоўніцтва праходзіць з гульнямі і віктарынамі, паказамі мультфільмаў і аповядамі аб бяспецы.

Прадстаўнікі службы «101» Глыбоцкага аддзела вырашылі зрабіць падарунак для выхаванцаў другой малодшай групы дзіцячага сада №5 г. Глыбокае.

Узброіўшыся фарбай, пэндзлямі і добрым настроем, ратавальнікі намалявалі на сцяне пляцоўкі любімцаў усіх дзяцей – герояў мультфільма «Спецатрад 1112».

Чацвераногія ратавальнікі – круты Прафі, блогер Лайк, геній Эйнштэйн, майстар жартаў і прыгод Йо-йо і разумніца Афіна, якая ведае ўсе правілы бяспекі, стануць напамінам аб важнасці захавання правілаў бяспекі.

– Гэта ж героі з мульціка, які мы нядаўна глядзелі! Круты Прафі! Прывітанне! – вітаюць дзеці сваіх новых сяброў.

– Вельмі выдатна, што праходзіць такая акцыя. Мы ўдзячныя вам за такі прыемны сюрпрыз для нашых дзяцей! – дзеліцца ўражаннямі выхавальніца дзіцячага сада Ірына Макатун.