Глыбокае. У Міжнародны дзень абароны дзяцей у Глыбокім з'явіліся новыя іміджавыя аб'екты
У Міжнародны дзень абароны дзяцей у Глыбокім з'явіліся новыя аб'екты з сацыяльнай рэкламай МНС, а менавіта цяпер брэнд-пакет «Стыхія не мае сэрца» прыцягвае ўвагу жыхароў і гасцей горада на прыпыначным пункце і борце грамадскага транспарту.
Ідэю стварэння новых аб'ектаў з сацыяльнай рэкламай МНС падтрымалі унітарнае прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка Глыбоцкага раёна» і філіял «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 16 г. Глыбокае».
— МНС не толькі самае гераічнае ведамства, але і клапатлівае. Гэты дзень, 1 чэрвеня, мы выбралі не выпадкова. У гэты дзень стартавала рэспубліканская акцыя «Бяспечныя канікулы». А брэнд-пакет «Стыхія не мае сэрца» — гэта выдатная магчымасць у чарговы раз звярнуць увагу бацькоў на існуючую сацыяльную праблему — дзіцячую гібель і траўматызм, — тлумачыць інспектар Глыбоцкага аддзела Дар'я Зайкоўская.
Так прыпыначны пункт заіграў новымі фарбамі, бо ратавальнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях мадэрнізавалі яго ў іміджавую прыпыначную МНС, тэматыкі інфармацыйнай кампаніі «Стыхія не мае сэрца!». Гэты прыпыначны пункт быў выбраны не выпадкова, бо ён размешчаны на вуліцы Маскоўскай, адной з самых ажыўленых вуліц горада і каля дзіцячага сада №2.
На вуліцах Глыбокага таксама з'явіўся беленькі МАЗ, які таксама стаў носьбітам найбуйнейшай інфармацыйнай кампаніі МНС «Стыхія не мае сэрца». Выкарыстоўваючы грамадскі транспарт, ратавальнікі хацелі ахапіць як мага большую аўдыторыю і данесці найважнейшую думку — стварэнне бяспечнага асяроддзя для самых маленькіх грамадзян.
— Нанесці сацыяльную рэкламу на аўтобус – вельмі добрая ідэя. Транспарт увесь час у руху, яго бачаць і дарослыя, і дзеці, і правілы бяспекі самі сабой адкладаюцца ў памяці, - дзеляцца ўражаннямі члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных
Такім чынам ратавальнікі хочуць дастукацца да кожнага бацькі – заклікаць не пакідаць дзяцей без нагляду, быць побач з дзіцем, каб папярэдзіць магчымую трагедыю і навучыць яго правілам бяспекі.
Не заставайцеся ўбаку і вы: далучайцеся да ратавальнікаў і забяспечце бяспечнае дзяцінства сваім дзецям!