Глыбокае. Купіў хлеб – прайдзі інструктаж!
24 лістапада 2022
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікі сумесна з начальнікам Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і персаналам магазінаў- аўталавак раённага спажывецкага таварыства праехалі па намечаным маршруце для гутаркі з пакупнікамі аб бяспецы.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікі сумесна з начальнікам Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і персаналам магазінаў- аўталавак раённага спажывецкага таварыства праехалі па намечаным маршруце для гутаркі з пакупнікамі аб бяспецы.
Асноўнай мэтай акцыі ў аўталаўцы з'яўляецца прыцягненне ўвагі як мага большай колькасці сельскіх жыхароў да праблемы ўзнікнення пажараў з-за неасцярожнага курэння.
«За прадуктамі прыйшла, а адначасова і інструктаж прайшла», – сказала бабуля пасля таго, як Васіль Завадскі правёў гутарку з грамадзянамі пажылога ўзросту.
Сялянам была даведзена інфармацыя аб правільнай эксплуатацыі печанага ацяплення і разабралі на прыкладзе «Печ з парушэннямі» найбольш распаўсюджаныя памылкі, якія дапускаюцца пры яе эксплуатацыі, таксама расказалі аб важнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Асаблівую ўвагу ратавальнікі завастрылі на праблеме курэння ў ложку і наступствах пажараў, што ўзніклі па гэтай прычыне.
Прадстаўнікі службы выратавання давялі да сялян зводку па раёне, а таксама па вобласці аб пажарах, што адбыліся ў бягучым годзе. Былі прыведзены прыклады выратаваных жыццяў з дапамогай аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, што матывавала людзей набыць гэты надзвычай карысны і неабходны прыбор.
Кожны ўдзельнік акцыі, прыйшоўшы за прадуктамі першай неабходнасці, атрымаў масу карыснай інфармацыі і наглядна-выяўленчай прадукцыі аб важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў быце.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)