Глубокский дом ремесел приглашает на выставку, посвященную 35-летию учреждения

Глыбоцкі дом рамёстваў запрашае на выставу, прысвечаную 35-годдзю ўстановы

Экспазіцыя прысвечана 35-годдзю ўстановы – юбілейную дату калектыў адзначыў у канцы мінулага года. На ёй прадстаўлены працы майстроў, якія працавалі ва ўстанове ў першыя гады пасля адкрыцця і ўнеслі вялікі ўклад у адраджэнне культурнай спадчыны Глыбоччыны.

На выставе можна ўбачыць вырабы народных майстроў Беларусі Веры Байковай (ткацтва) і Марыі Ермаловіч (саламапляценне), Раісы Іўчык і Антаніны Петачэнка (га́нчарства), Святланы Рыхліцкай (выцінанка), Галіны Талярёнок (жывапіс па палатне), Святланы Навойчык (пляценне з лазы), Глеба Рабіза і Анатоля Пушкарова (разьба па дрэве).

Выстава “Традыцыі і рамёствы нашага краю” адкрывае 2025 год, які ў Доме рамёстваў пройдзе пад знакам юбілею.