Глубокский МКК представляет свою продукцию на Международной выставке «Продэкспо-2025»

Глыбоцкі МКК прадстаўляе сваю прадукцыю на Міжнароднай выставе «Прадэкспа-2025»

4 лютага 2025

З 3 па 7 лютага 2025 года ў Маскве праходзіць адна з найбуйнейшых падзей харчовай індустрыі – Міжнародная выстаўка харчовых прадуктаў, напояў і сыравіны для іх вытворчасці «Прадэкспа-2025». «Прадэкспа» – найбуйнейшая міжнародная выстаўка харчовых прадуктаў і напояў у Расіі і ўсходняй Еўропе.

Адзін з удзельнікаў выстаўкі – Глубокскі малочнакансервавы камбінат.

Камбінат вядомы высокай якасцю сваёй малочнай прадукцыі і шырокім асартыментам тавараў, уключаючы сыры, масла і іншыя малочныя вырабы.

Удзел у такім значным мерапрыемстве дазволіць умацаваць свае пазіцыі на рынку і прыцягнуць новых кліентаў.

Прадпрыемствы Віцебскай вобласці, якія прадстаўлены на выстаўцы «Прадэкспа» у Маскве: Белфуд продакшн, Верхнядзвінскі масласырзавод, Віцебскхлебпрам, «Віцьба», Глубокскі МКК, Глубокскі мясакамбінат, Лепельскі МКК, Аршанскі МКК, Полацкі хлебазавод, Пастаўскі малочны завод, Талачынскі кансервавы завод.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена 1 800+ удзельнікаў з 36 краін.