Глыбоцкі раён прадставіў свой патэнцыял на III Беларуска-Узбекскім жаночым бізнес-форуме
Экспазіцыя Глыбоцкага раёна ўключае некалькі блокаў, кожны з якіх дэманструе дасягненні ў прамысловасці, багатую культурную спадчыну і турыстычны патэнцыял раёна.
– Прэзентацыя Глыбоцкага раёна на форуме – гэта важны крок ва ўмацаванні міжнародных сувязяў і прасоўванні патэнцыялу рэгіёну на міжнародным узроўні. Экспазіцыя прадэманстравала гатоўнасць раёна да развіцця супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў з замежнымі партнёрамі, – адзначыла Вера Тэліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.