Глубокский район представлен на Международной выставке-ярмарке туристических услуг «Отдых-2025»

Глыбоцкі раён прадстаўлены на Міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг «Адпачынак-2025»

Гэта міжнародная дзелавая пляцоўка для дзяржаў, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі ў сферы турызму на беларускім рынку.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства спецыялісты турыстычнага бізнесу з Расіі, Узбекістана, Турцыі, Кубы, Венесуэлы, Амана…

На выстаўцы ў складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці працуюць і прадстаўнікі Глыбоччыны.

– Мы разам з калегамі нашай вобласці прадстаўляем турыстычныя прадукты праекта «Васільковы край», маршруты па аграсядзібах Глыбоччыны, распрацаваныя сумесна з членамі кааператыва «Велесаў шлях». Расказваем пра «Вішнёвы фестываль». Прапануем удзельнікам выстаўкі інфармацыйныя буклеты і сувеніры. Шукаем новых партнёраў для дзелавога супрацоўніцтва і патэнцыйных аматараў адпачынку ў беларускай глыбінцы, – расказала Таццяна Зевалiч, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама.