Городокский район получил два новых микроавтобуса МАЗ для перевозки школьников

Гарадоцкі раён атрымаў два новыя мікрааўтобусы МАЗ для перавозкі школьнікаў

24 ліпеня 2025

Два новыя мікрааўтобусы МАЗ папоўнілі аўтапарк устаноў адукацыі раёна.


Камфортныя і эканамічныя транспартныя сродкі айчыннай вытворчасці будуць дастаўляць дзяцей з сельскай мясцовасці да месца вучобы і назад.

– У апошнія гады дзякуючы падтрымцы дзяржавы рэгулярна абнаўляем аўтапарк аддзела па адукацыі райвыканкама – з'яўляецца мінімум адзін новы аўтобус у год. Гэта дазваляе своечасова мяняць тэхніку, якая адслужыла свой тэрмін, аптымізаваць выдаткі на паліва і куплю запчастак, – падкрэсліла дырэктар цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна Ірына Казакова. – Новыя машыны прызначаны для дзяцей з СШ № 2 Гарадка ім. А. Собалеўскага і Вышэдскай СШ ім. М. Гапеёнка.

Сёння сельскіх школьнікаў Гарадоччыны абслугоўваюць дзесяць аўтобусаў рознай умяшчальнасці. Таксама маецца рэзерв на выпадак паломкі. У асноўным транспарт эксплуатуецца менш за сем гадоў. 

Крыніца