Дзяржаўтаінспекцыя Глыбоцкага раёна нагадвае, што да 5 снежня праходзіць рэспубліканская акцыя «Змяні шыны ў сваёй машыне!», накіраваная на прапаганду эксплуатацыі аўтамабіляў ва ўмовах зімы.

Дзяржаўтаінспекцыя Глыбоцкага раёна нагадвае, што да 5 снежня праходзіць рэспубліканская акцыя «Змяні шыны ў сваёй машыне!», накіраваная на прапаганду эксплуатацыі аўтамабіляў ва ўмовах зімы

2 снежня 2022

Паважаныя кіроўцы!

Паважаныя кіроўцы! Згодна з п. 207.1 ПДР Рэспублікі Беларусь, пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тон уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тон, аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. На шыне павінна быць пазначана адна з абрэвіятур: "M+S", "M & S", "M S", "M.S", выява трох сняжынак альбо "All Seasons". Астатняя вышыня малюнка пратэктара павінна быць не менш за 4 мм. За эксплуатацыю аўтамабіля з шынамі не па сезоне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

 

А.Г. Палілейка, старшы інспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС