Дзяржаўтаінспекцыя Глыбоцкага раёна нагадвае!

Дзяржаўтаінспекцыя
Глыбоцкага раёна нагадвае!

10 лістапада 2022

Ва ўмовах зменлівага восеньскага надвор'я АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС заклікае павысіць увагу на дарогах і загадзя паклапаціцца аб сезоннай змене шын. Зімовыя шыны значна паляпшаюць кіраванне аўтамабілем. Іх рэкамендуецца мяняць, калі тэмпература паветра перастае паднімацца вышэй плюс 7 градусаў.

Паважаныя кіроўцы! Згодна з п. 207.1 ПДР Рэспублікі Беларусь – пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тон уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тон, аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. На шыне павінна быць пазначана адно з абрэвіятур: "M+S", "M & S", "M S" , "M.S", выява з трыма сняжынкамі альбо "All Seasons". Астатняя вышыня малюнка пратэктара павінна быць не менш за 4 мм.

А.Г.Палілейка, старэйшы інспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС